23 снежня 2024, панядзелак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «гарачай лініі» па выбарах працуюць ідэолагі

5

Бабруйскія ўлады запусцілі тэлефонную «гарачую лінію», якая будзе працаваць з панядзелка па пятніцу.

Яна будзе дзейнічаць, як напісана на сайце гарвыканкама, «у сувязі з выбарамі, якія маюць адбыцца», і па ёй людзі змогуць «выказаць сваё меркаванне па грамадска-значных праблемах», пішуць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Бабруйскія праваабаронцы паспрабавалі датэлефанавацца па кожным з указаных нумароў. Мужчына, які зняў слухаўку на нумары адміністрацыі Першамайскага раёна, вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што працуе на «гарачай лініі». Ён паведаміў, што гэта аддзел ідэалогіі гэтага раёна, і пацікавіўся, адкуль узялі нумар, і дзе з’явілася такая інфармацыя.

На нумары «гарачай лініі» гарвыканкама слухаўку зняла жанчына, якая назвалася як галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі. Яна пацвердзіла, што гэта «гарачы» тэлефон, і пацікавілася, з якім пытаннем да яе звярнуліся. Але адказаць на пытанне, чаму бабруйскім выбаршчыкам на працы кажуць, што яны маюць права падпісвацца толькі за адну кандыдатуру, яна не здолела. Таксама ідэолаг паведаміла, што лінія працуе трэці дзень, і за гэты час да іх (разам з гэтым тэлефанаваннем) звярнуліся два чалавекі.

На жаль, на нумар Ленінскага раёна датэлефанавацца не атрымалася, бо пасля гудкоў выкліку сувязь абрываецца. Але хутчэй за ўсё, неабыякавыя грамадзяне, які будуць сюды тэлефанаваць, таксама патрапяць у аддзел ідэалогіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках