27 лiстапада 2024, Серада, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане судзяць пляменніка Бакіева

3

Падсуднага і яго змоўшчыкаў абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

У Бішкеку пачаўся судовы працэс па справе пляменніка экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, перадае «Нямецкая хваля».

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка Вярхоўнага суда рэспублікі, з пачатку гэтага тыдня Джалал-Абадскі абласны суд пачаў разглядаць справу аб арганізацыі масавых беспарадкаў, адным з галоўных фігурантаў якой праходзіць пляменнік былога прэзідэнта Санжарбек Бакіеў. У мэтах бяспекі ўдзельнікаў працэсу справа разглядаецца ў будынку Ваеннага суда Бішкекскага гарнізона.

Пляменнік Бакіева і яго змоўшчыкі абвінавачваюцца ў арганізацыі ўзброенага фарміравання ў красавіку і ўдзеле ў масавых беспарадках 12-13 траўня 2010 года ў горадзе Джалал-Абадзе на поўдні рэспублікі. Ім інкрымінуюцца ўжыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады, саўдзел у самавольным захопе будынкаў, забойства і замах на забойства, незаконнае набыццё і захоўванне зброі і боепрыпасаў. 27-гадовы Санжарбек Бакіеў быў затрыманы ў чэрвені супрацоўнікамі УУС Джалал-Абадскай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках