27 лiстапада 2024, Серада, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прасілі медаль, дадуць — жэтон

8

Да 25-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС для удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС вырабяць толькі памятны жэтон.

Старшыня камісіі АГП па праблемах Чарнобылю жыхар Жодзіна Аляксандр Ваўчанін атрымаў афіцыйны адказ на свой зварот да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з просьбай вырашыць пытанне аб заснаванні памятнай узнагароды да 25-й гадавіны аварыі Чарнобыльскай АЭС, перадае «Радыё Свабода».

«Я прапаноўваў беларускім уладам пераняць досвед Расеі, Украіны і Казахстана, дзе ўжо распрацаваныя эскізы медаля для ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. Акрамя таго, я выконваў калектыўную просьбу ліквідатараў і прасіў уключыць у парадак сумеснага пасяджэння парламенцкага сходу Расеі і Беларусі пытанне аб уніфікацыі заканадаўства «Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС», — удакладніў для Аляксандр Ваўчанін.

Па словах Ваўчаніна, яго пісьмовы зварот накіравалі з адміністрацыі прэзідэнта ў дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адтуль, у сваю чаргу, паведамілі: «Планам мерапрыемстваў да 25-й гадавіны катастрофы на ЧАЭС, які быў зацверджаны 11 жніўня 2010 года намеснікам прэм'ер-міністра Іванам Бамбізам, прадугледжаны выраб памятнага жэтона для ўручэння ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках