У Беларусь едзе прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ
12- 18.10.2010, 16:44
20 кастрычніка, падчас візіту ў Менск, Даля Грыбаўскайтэ сустрэнецца з беларускім кіраўніком і апазіцыяй.
Плануецца, што перамовы кіраўнікоў дзяржаў пройдуць у вузкім і пашыраным складзе. Асноўнай іх тэмай стане развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Яны таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, мяркуецца, што паводле вынікаў перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, паведамляе БелаПАН.
Аляксандр Лукашэнка ў межах афіцыйных візітаў наведваў Літву ў 1995 і 2009 гадах. У верасні 2009 года падчас візіту ў Вільню кіраўнік запрасіў прэзідэнта Літвы наведаць з візітам у адказ Беларусь.