28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдыторская запазычанасць прадпрыемстваў расце

2

Запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў на 1 верасня 2010 года склала 16,7 трлн. рублёў (больш за 5,5 мільярдаў даляраў).

У параўнанні з паказчыкам на аналагічную леташнюю дату яна павялічылася на 12,6% пры росце коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд на 14,6%. У параўнанні з пачаткам года яна вырасла на 15,2%, у тым ліку за жнівень - на 1,8%, перадае БелаПАН са спасылкай на Белстат.

На долю знешняй крэдыторскай запазычанасці прыходзілася 28,3% за ўвесь яе аб'ём. У параўнанні з 1 верасня 2009 года знешняя крэдыторская запазычанасць вырасла на 25,8%, з пачаткам года - на 20,2%, у тым ліку за жнівень - на 7,6%.

Запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 верасня 2010 года склала 31,8 трлн. рублёў і вырасла ў параўнанні з такой жа леташняй датай на 24,1%, з пачаткам года - на 10,1%, у тым ліку за жнівень - на 1,5%.

Сумарная пратэрмінаваная запазычанасць на 1 верасня склала 2,7 трлн. рублёў і ў параўнанні з паказчыкам на такую ж леташнюю дату знізілася на 12,9%. На пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць прыходзілася 78,9% усёй сумарнай пратэрмінаванай запазычанасці (на 1 верасня 2009 года - 86,7%).

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць на 1 верасня 2010 года склала 2,2 трлн. рублёў, або 13% усяго аб'ёму крэдыторскай запазычанасці. У параўнанні з 1 верасня 2009 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць паменшылася на 20,7%. У параўнанні з пачаткам года запазычанасць знізілася на 6,1%, у тым ліку за жнівень - на 3,2%. 70,1% прамысловых прадпрыемстваў мелі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць.

Пратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы склала 153,4 млрд. рублёў, ці 7,1% ад агульнай сумы пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці. У параўнанні з 1 верасня 2009 года пратэрмінаваная запазычанасць за ТЭР паменшылася на 55,5%. У параўнанні з пачаткам года запазычанасць павялічылася на 24,7%, у тым ліку за жнівень - на 9,4%.

Пратэрмінаваная запазычанасць па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні прамысловых прадпрыемстваў склала 125,1 млрд. рублёў, ці 5,8% ад агульнай сумы пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці. У параўнанні з 1 верасня 2009 года яна зменшылася на 13,4%, з пачаткам года - на 7,7%, за жнівень-на 4,5%.

У цэлым сумарная запазычанасць на 1 жніўня 2010 года склала 48,4 трлн. рублёў і ў параўнанні з такой жа леташняй датай павялічылася на 19,9% пры росце коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд на 14,6%. На крэдыторскую запазычанасць прыходзілася 34,4% усёй сумарнай запазычанасці (на 1 верасня 2009 года - 36,6%).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках