23 снежня 2024, панядзелак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік Барадач: Перад расстрэлам Захаранку некалькі сутак катавалі

98
Палкоўнік Барадач: Перад расстрэлам Захаранку некалькі сутак катавалі

Былы камандзір брыгады беларускага спецназа Уладзімір Барадач папрасіў палітычнага прытулку ў Германіі.

«Сябры мне паведамілі, што мая кватэра была ўскрытая і ў ёй пакінутыя рэчы, наяўнасць якіх з'явілася б падставай для майго крымінальнага пераследу і асуджэння. Увесь час, што я знаходзіўся ў Еўропе, я ўзважваў, ці трэба мне вяртацца дадому. Бо ў цяперашніх умовах пакідаць сваіх суайчыннікаў - гэта як бегчы з поля бою», - заявіў Уладзімір Барадач радыёстанцыі «Нямецкая хваля».

«Напярэдадні выбараў я актыўна працаваў у Грамадскай камісіі, якая займалася расследаваннем абставінаў знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, я быў яго намеснікам у саюзе афіцэраў», - кажа Барадач.

«Ёсць адзін момант, пра які я не буду зараз падрабязна казаць, апублікую гэту інфармацыю трошкі пазней. Справа ў тым, што я размаўляў на гэтую тэму з адным чалавекам, якога сёлета забілі. Пра гэта ніхто не ведае, яго прозвішча назваць пакуль таксама не магу. Ён, як мы мяркуем, быў сведкам апошніх хвілінаў Юрыя Захаранкі.

Па нашых дадзеных, Захаранка перанёс неймаверныя, зневажальныя допыты, якія доўжыліся некалькі сутак. Пасля гэтага ў дачыненні да яго былі ўжытыя псіхатропныя хімічныя сродкі. І ўсё гэта здымалася на відэа для справаздачы.

Ад Юрыя Захаранкі дамагаліся прызнання ў падрыхтоўцы антыканстытуцыйнага перавароту, хацелі, каб ён паведаміў імёны кіраўніцтва і актыву Саюза афіцэраў. Урэшце рэшт, яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і расстралялі», - распавёў палкоўнік.

Барадач паабяцаў размясціць на You-tube сваю заяву ў сувязі з гэтым.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках