28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску КрАЗ зачапіў высакавольтны провад, кіроўца загінуў

9

З-за дотыку да высакавольтнага провада ўспыхнула палябойная ўстаноўка каля чыгуначных шляхоў на ўчастку паміж вуліцамі Ціміразева і Лынькова.

Здарэнне адбылося 13 кастрычніка каля 15.00.

«Узгаранне заўважыў кіроўца пажарнага аўтамабіля, які накіроўваўся для ліквідацыі надзвычайнага здарэння па іншым адрасе, і паведаміў на пульт дзяжурнага «101», - распавёў карэспандэнту партала interfax.by прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік.

Суразмоўца дадаў: «Усталявана, што надзвычайнае здарэнне адбылося пры правядзенні працаў па забіванні паляў для будаўніцтва шляхаправоду. Калі машына рухалася заднім ходам, палябойная ўстаноўка зачапіла высакавольтны провад (27 кВ). Адбылося ўзгаранне аўтамабіля КрАЗ з устаноўкай для забівання паляў».

Кіроўца атрымаў моцны ўдар токам. Выратаваць яго жыццё не атрымалася.

Аляксандр Лапанік дадаў, што выратавальнікі не змаглі адразу патушыць агонь, бо напруга з высакавольтнага дроту была знятая толькі ў 16.05, амаль праз гадзіну пасля здарэння. Праз пяць хвілінаў узгаранне было ліквідаванае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках