27 лiстапада 2024, Серада, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чысты попыт на валюту вырас на 20%

1

У Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года ва ўсіх сегментах валютнага рынка агульны чысты попыт на замежную валюту склаў $3 млрд 727,7 млн.

Такім чынам, ён павялічыўся на 19,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года, паведамляецца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка Беларусі (НББ), перадае «Інтэрфакс-Захад».

НББ у студзені-жніўні прадаў на ўнутраным рынку $2,3 млрд на Br6,8 трлн, забяспечыўшы зніжэнне курсу беларускага рубля да кошыка валют толькі на 0,29% на 1 верасня 2010 года. Паводле вынікаў I квартала гэтага года аб'ём валютных інтэрвенцый складаў $900 млн.

Асноўны аб'ём чыстага попыту на замежную валюту сфармавалі прадпрыемствы-рэзідэнты, якія набываюць замвалюту для аплаты імпарту і пагашэння валютных крэдытаў. Так, чысты попыт з боку кампаній на замвалюту ў студзені-жніўні 2010 года склаў $3 млрд 421,9 млн, павялічыўшыся на 17,6% з-за росту валавога попыту з іх боку на 24,5% да $13 млрд 115,3 млн і павелічэнні прапановы на 25,5% - да $9 млрд 693,5 млн.

Паводле дадзеных НББ, у структуры валавога попыту кампаній на замвалюту, $4 млрд 947,1 млн набыта для пагашэння валютных крэдытаў. Доля куплі валюты на гэтыя мэты ў агульным попыце з боку кампаній у студзені-жніўні 2010 года вырасла да 37,8% з 34,2% у студзені-жніўні 2009 года. Для закупкі сыравіны і матэрыялаў на ўнутраным рынку набыта $2 млрд 641 млн, доля гэтага складніку попыту зменшылася да 20,2% з 23,7%. Для імпарту абсталявання і камплектуючых купля валюты склала $1 млрд 666,8 млн з доляй у агульным аб'ёме 12,7% супраць 13,1% у студзені-жніўні 2009 года. Купля замвалюты на ўнутраным рынку для аплаты паліўна-энергетычных рэсурсаў склала $1 млрд 632,3 млн, доля гэтага складніку попыту вырасла да 12,5% з 9,7% у студзені-жніўні 2009 года.

Усяго на дадзеныя мэты было накіравана 83,1% набытай кампаніямі валюты, адзначаюць у НББ.

У студзені-жніўні 2010 года чысты продаж замвалюты насельніцтвам (з улікам безнаяўных разлікаў) склаў $62,3 млн (у студзені-красавіку $145,2 млн) супраць чыстай куплі на $918,2 млн у студзені-жніўні 2009 года. Валавы попыт насельніцтва на замвалюту зменшыўся на 11,5%, да $4 млрд 209 млн, валавая прапанова вырасла на 11,3%, да $4 млрд 271,4 млн.

Беларускія банкі ў студзені-жніўні 2010 года набылі на чыстай аснове $417,6 млн супраць чыстага продажу на $551,3 млн у студзені-жніўні 2009 года. Банкі за 8 месяцаў прадалі на валавой аснове $22 млрд 394,7 млн, што на 42,7% менш, чым у студзені-жніўні 2009 года, набылі - $22 млрд 812,2 млн (на 40,8% менш).

Прадпрыемствы-нерэзідэнты ў студзені-жніўні 2010 года павялічылі куплю замвалюты ў 2,4 разы, да $1 млрд 188,1 млн, пры росце продажу ў 2,25 разоў - да $1 млрд 237,3 млн. У выніку чысты продаж замвалюты з іх боку склаў $49,5 млн, што на 16,1% менш, чым у студзені-жніўні 2009 года.

У 2009 годзе чысты попыт на замвалюту ў Беларусі склаў $3,62 млрд, скараціўшыся на 15,2% у параўнанні з 2008 годам.

Чыстая купля валюты прадпрыемствамі зменшылася на 5,3%, да $3,63 млрд. НББ у 2009 годзе прадаў на ўнутраным рынку $1,9 млрд на Br5,17 трлн. У адпаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі, НББ планаваў скараціць чысты продаж замвалюты ў 2010 годзе да $722-896 млн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках