27 лiстапада 2024, Серада, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар баіцца нават загінулага Алега Бябеніна

53

У ходзе прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ дыктатар згадаў журналіста Алега Бябеніна і сайт charter97.org.

«У нас ёсць кадры... Можа, гэта выпадковыя кадры, дзе журналісты вучаць Шушкевіча, як пусціць слязу і што казаць, калі журналіст павесіўся... Бябенін. Я шчыра кажу: у першы раз пачуў пра гэтага журналіста, калі ён павесіўся. Ён на сайце «Хартыя'97», можа, вы ведаеце, што гэта за «Хартыя'97», апазіцыйным, у інтэрнэце нешта пісаў. Больш у нас яго ніхто нідзе не бачыў, не чуў і гэтак далей. <...> Праўда, Шушкевіч сказаў, што нам складана будзе знайсці замену такому вялікаму журналісту», - прыводзіць словы Лукашэнкі «Еўрарадыё».

На гэтым прыкладзе кіраўнік растлумачыў, як расейскія журналісты з каманды Пуціна «мочаць» беларускі ўрад.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках