28 снежня 2024, Субота, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа палітвязняў Аўтуховіча і Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд

6
Справа палітвязняў Аўтуховіча і Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд

Справа была перададзеная ў суд яшчэ 30 снежня, але дата судовага працэсу пакуль невядомая.

Пра гэта БелаПАН паведамілі адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка і адвакат Асіпенкі Тамара Сідарэнка.

Па словах Сапелкі, пра гэта яму стала вядома толькі 5 студзеня. Цяпер суд павінен вызначыць падсуднасць гэтай справы Вярхоўнаму суду, ці прызначыць дату судовага паседжання, адзначыў адвакат.

Раней адвакат Аўтуховіча заяўляў пра справу падабароннага:

-- Уразіла нездаровая атмасфера па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча, адвакатам якога я з'яўляюся, — сказаў Павал Сапелка. — Як сама следчая група, так і ўсе датычныя да справы — падазраваныя, сведкі, адвакаты — адчувалі сябе некамфортна. Чаму — не магу зразумець дагэтуль.

Усё было ахутана завесай таямніцы, нам забаранілі даваць каментары па найпрасцейшых абставінах, да прыкладу прад'яўленні абвінавачвання. Нездаровае становішча захоўвалася да апошняга дня: мне не далі скапіяваць ніводнага ліста з усіх тамоў крымінальнай справы. Ці не таму ўжо, што следству сорамна за якасць і метады расследавання?

Абяцанне зрабіць суд адкрытымм зыходзіць ад чыноўніка МУС, які ніякага дачынення да фармату судовага паседжання мець не павінен. Калі гледачам усё ж дазволяць прыйсці на суд, яны ўразяцца, што ў цэнтры Еўропы, у ХХI у., крымінальная справа можна расследаваць такім чынам.

Выкарыстоўваўся ўвесь арсенал самых горшых і ганебных метадаў — хіба што не білі. Назаву хаця б затрыманне ні ў чым не вінаватых людзей, у якіх патрэбныя следству паказання былі атрыманыя пад пагрозай прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Калі стане вядомая колькасць людзей, затрыманых па гэтай крымінальнай справе, вы зразумееце, што гэта перавышае ўсякія разумныя межы. Сёння, пасля вывучэння ўсіх тамоў справы, для мяне відавочна: ужо паўгады таму Аўтуховіча трэба было адпусціць, папрасіўшы ў яго прабачэння.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

8 жніўня Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.

З 16 красавіка па 16 ліпеня палітвязень Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Юры Лявонаў сёлета сталі лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека ў намінацыі «За асабістую мужнасць». Прэмія заснаваная Хартыяй’97.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках