26 снежня 2024, Чацвер, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 75%

2

На 1 студзеня 2010 года дзяржаўны доўг склаў у рублёвым эквіваленце практычна 30 трыльёнаў беларускіх рублёў.

Гэта на 74,7% больш, чым на 1 студзеня 2009 года. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

У даляравым эквіваленце дзяржаўны доўг на студзень-лістапад 2009 вырас на 85,5% - да $ 6,897 млрд., адзначае «Радыё Свабода». Пры гэтым на ўрад Беларусі прыпадае $ 6,774 млрд. А на суб'екты гаспадарання пад гарантыі ўрада ўсяго $ 0,122 млрд.

Паводле дадзеных на ліпень, асноўнымі крэдыторамі сталі: Расея, МВФ, Венесуэла, Сусветны банк, Кітай, Італія.

Нагадаем, што сумарны знешні доўг Беларусі (дзяржавы, банкаў і карпарацый) за 2009 год склаў 21 мільярд даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках