28 снежня 2024, Субота, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі не вераць у «лібералізацыю» эканомікі

12

Прадстаўнікі беларускага бізнэсу ўпэўненыя, што ў 2010 годзе ўлады будуць больш абяцаць, але па-ранейшаму не зменяць сваё стаўленне да прадпрымальнікаў.

Чакаць у 2010 годзе вялікага прагрэсу ў справе лібералізацыі эканомікі не выпадае. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

Пры гэтым, лічыць ён, «лібералізацыйная рыторыка» будзе нарастаць і яе апагей, магчыма, прыйдзецца на прэзідэнцкую выбарчую кампанію.

«Упэўнены, будзе стварацца больш пляцовак для стасункаў улады і бізнэсу, але не думаю, што адбудзецца карэнны пералом. Для бізнэсу 2010 год стане годам дасягнення нейкіх лакальных перамогаў, магчыма, у сферы коштаўтварэння, аплаты працы», — выказаў меркаванне Балыкін.

Лідэр асацыяцыі асабліва вылучыў уступленне ў сілу Асаблівай часткі Падатковага кодэкса і закона аб бюджэце. «Упершыню ўлада адмаўляецца ад абаротных падаткаў і нармавання выдаткаў суб'ектаў гаспадарання», — заўважыў ён.

Сяргей Балыкін таксама звярнуў увагу на падвышэнне ў 2010 годзе падатку на дададзеную вартасць з 18% да 20%. «Гэтая навіна асабліва непрыемна для вытворцаў. Цяпер, магчыма, імпарцёры шырспажыву апынуцца ў больш выгодных умовах, паколькі падвышэнне ПДВ кампенсуецца зніжэннем ставак мытных пошлінаў на пэўныя групы тавараў у сувязі ў гарманізацыяй пазіцыяў у межах Мытнага саюза», — адзначыў кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках