26 снежня 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнерга: Кантракт аб пастаўцы і транзіце электраэнергіі падпісаны

2

Умовы кантракту «Белэнерга» і ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» беларускімі чыноўнікамі пакуль не агучваюцца.

ДВА «Белэнерга» і ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» у пятніцу ў Маскве падпісалі кантракт на 2010 год па пастаўцы ў Беларусь і транзіце праз тэрыторыю рэспублікі расейскай электраэнергіі, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» прэс-сакратар Мінэнерга Беларусі Людміла Зяньковіч.

«Сёння ў Маскве ДВА «Белэнерга» і ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» падпісалі кантракт на 2010 год аб умовах імпарту ў Беларусь электраэнергіі і транзіце расейскай электраэнергіі праз тэрыторыю рэспублікі», - сказала Л. Зяньковіч.

Паводле яе словаў, умовы кантракту «пакуль не агучваюцца».

Як паведамлялася, з другой дэкады студзеня ў Мінэнерга Беларусі адзначалі канструктыўны характар перамоваў і збліжэнне пазіцый бакоў па пытаннях пастаўкі ў рэспубліку расейскай электраэнергіі ў 2010 годзе і яе транспарціроўкі праз тэрыторыю Беларусі ў краіны Балтыі і Калінінградскую вобласць РФ.

На пачатак студзеня 2010 года гэтыя пазіцыі заставаліся не ўзгодненымі.

«Белэнерга» заяўляла аб наяўнасці падстаў для павелічэння стаўкі на камерцыйную перадачу расейскай электраэнергіі праз свае сеткі ў сувязі з чаканым павелічэннем выдаткаў, абумоўленых ростам аб'ёмаў паставак электраэнергіі ў Літву ў 2010 годзе. Паводле прагнозаў, аб'ём транспарціроўкі электраэнергіі праз Беларусь з-за дэфіцыту электраэнергіі ў Літве ўзрасце ў 8 разоў, што пацягне за сабой істотны рост выдаткаў з беларускага боку.

Прадстаўнікі «Інтэр РАТ ЕЭС» паведамлялі, што «Белэнерга» прапаноўвае павялічыць стаўку ў 2,5 разы, а напярэдадні перамоваў у Менску 12 студзеня паведаміла пра прапанову беларускага боку аб павышэнні стаўкі больш чым у 5,5 разы.

У канцы мінулага года расейская кампанія накіравала свае прапановы аб умовах транспарціроўкі электраэнергіі. У «Белэнерга» назвалі прапанаванае расейскім бокам павелічэнне нязначным, якое не дазваляе кампенсаваць выдаткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках