24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Рагачова са зброяй у руках спрабаваў абрабаваць банк

6

Малады чалавек паспрабаваў абрабаваць банк удзень, пагражаючы пісталетам касірам.

У Рагачоўскае аддзяленне «Альфа-Банк» 26 студзеня ў 11:55 зайшоў мясцовы жыхар 1989 года нараджэння. Пагражаючы пісталетам касірам, малады чалавек стаў патрабаваць грошы, паведамляе газета «Наша Ніва».

Аднак адзін з супрацоўнікаў банка паспеў націснуць «трывожную кнопку», і праз некалькі хвілінаў на месца здарэння прыбыў нарад дэпартамента аховы МУС, які і затрымаў рабаўніка. У дачыненні да нападніка заведзеная крымінальная справа.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, у апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі рабавання банкаматаў і абменных пунктаў. У менскім універсаме «Аўтазаводскі» па вул.Варвашэні 10 снежня 2009 года быў знойдзены труп касіркі абменнага пункта валютаў - 21-гадовай мянчанкі. Як было выяўлена пазней, з абменнага пункта была выкрадзеная выручка ў памеры каля Br35 млн. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.139 «Забойства» КК Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках