28 снежня 2024, Субота, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не спрасціла праверкі беларусаў на мытні

10

Яшчэ на адзін месяц РФ адтэрмінавала спрашчэнне мытнага кантролю для грамадзян Беларусі.

Толькі 25 лютага так званыя «саюзнікі» абяцаюць адмяніць механізм афармлення платнага часовага ўвозу на сваю тэрыторыю беларускіх аўтамабіляў. Узамен, аднак, беларускім аўтамабілістам давядзецца запаўняць пісьмовую дэкларацыю, адзначае «Радыё Свабода».

На прыдзірлівы кантроль скардзіцца жыхарка Беларусі Марына Залеўская, якая два разы на месяц наведвае Смаленскую вобласць.

«На мытні трэба афармляць часовы ўвоз — гэта калі ты заяжджаеш у Расею, ездзіў там і выяжджаеш назад на машыне. Значыць, каб ты аўтамабіль там не прадаў», -- кажа Марына Залеўская.

Пра існуючую праблему гаворыць і менскі прадпрымальнік Аляксандар Таўстыка.

«Цяпер дазвол на часовы ўвоз аўтамабіля з Беларусі каштуе 150 расейскіх рублёў. Гэта вельмі шмат, бо раней часовы ўвоз афармлялі за 100 рублёў, і яго хапала на паўгода. Пасля яны зрабілі дазвол на квартал, а цяпер трэба плаціць кожны раз, калі ўяжджаеш у Расею. Запаўняць дэкларацыю патрабуюць і цяпер. Яе ўзор вісіць на кожным мытным пераходзе», -- кажа прадпрымальнік.

Атрымаць каментар у беларускіх ці расейскіх мытнікаў не атрымалася. Сёння абодва бакі адзначаюць Міжнародны дзень мытніка. Сітуацыю пракаментаваў кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка.

«Беларусы павінны зразумець, што і каго яны выбіраюць. Едзеш у Расею — цябе мытныя практолагі разглядаюць. Дык трэба ўрэшце зразумець, што зрабілі з краіны, калі яе іншыя трымаюць за second-hand. Вось і ўсё», -- заяўляе эканаміст.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках