24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліку Борыс зноў чакае суд

2

Справу гарадзенскай фірмы «Палоніка» разгледзіць Гаспадарчы суд, куды перадае матэрыялы абласная падатковая інспекцыя.

Фірмай кіруе Анжаліка Борыс —старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. Праз фірму актывістам арганізацыі ўдаецца легальна ажыцьцяўляць асветніцка-культурную дзейнасць, паведамляе «Радыё Свабода».

У Гарадзенскай абласной падатковай інспекцыі Анжаліцы Борыс выдалі тры пратаколы праверак і паведамілі, што справа перадаецца ў Гаспадарчы суд у звязку са шматлікімі выяўленымі парушэннямі. Дата суда пакуль невядомая. Прэс-сакратар Саюза палякаў Ігар Банцар тлумачыць, якія «парушэнні» убачыла падатковая інспекцыя ў дзейнасці «Палонікі»:

«Самае першае: нібыта нашая дамова з таварыствам «Вспульнота польска» ў Варшаве не тычыцца бізнэсу, а з’яўляецца гуманітарнай дапамогай. А значыцца, мы з парушэннем указа прэзідэнта легалізуем гуманітарную дапамогу. Гэта асноўнае абвінавачванне, і, відаць, на гэтым будзе справа будавацца», - заявіў Ігар Банцар.

Гаворка ідзе пра трыццаць тысяч даляраў, атрыманых з Польшчы на патрэбы фірмы «Палоніка», адзначае Ігар Банцар.

«Гэта былі грошы, атрыманыя згодна з дамоваю афіцыйна. Яны прыходзілі на рахунак, з іх здымаліся падаткі. Тым не менш, зараз яны нам інкрымінуюць, што яны павінны былі быць аформленыя як гуманітарная дапамога, а не як грошы, атрыманыя паводле бізнэс-кантракту ад нерэзідэнта РБ, якім з’яўляецца «Вспульнота польска», -- распавёў прэс-сакратар Саюза палякаў Беларусі.

Дамовай аб супрацоўніцтве фірмы «Палоніка» з «Вспульнотай польскай» прадугледжана навучанне польскай мове, прапаганда польскай культуры, арганізацыя канцэртаў польскіх выканаўцаў, святочныя мерапрыемствы, а таксама метадычныя заняткі для настаўнікаў.

Нагадаем, што ў апошні час у Беларусі ўзмацніўся ціск на Саюз палякаў. 21 студзеня ў Беларусі адбыліся масавыя затрыманні актывістаў непрызнанага Саюза палякаў Беларусі. Былі затрыманыя 43 актывісты, якія накіроўваліся ў Івянец (Менская вобласць) для таго, каб падтрымаць кіраўніка мясцовай суполкі саюза Тэрэзу Собаль, на якую аказваўся ціск з боку ўладаў.

Масавыя затрыманні актывістаў Саюза палякаў Беларусі ўжо асудзілі польскія ўлады, а таксама прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках