28 снежня 2024, Субота, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны «Выбар»: Беларусы не будуць мірыцца з падаражэннем аўто

110

Такія дадзеныя апытання, якое прайшло 25 студзеня падчас ток-шоў «Выбар» на дзяржтэлеканале АНТ.

Чарговы выпуск ток-шоў «Выбар» быў прысвечаны падаражэнню аўтамабіляў у сувязі з уступленнем у сілу новых пошлінаў у межах Мытнага саюза. Тэлегледачам прапаноўвалася адказаць на пытанне: «Ці вы гатовыя змірыцца з пошлінамі на іншамаркі дзеля ўсіх плюсаў Мытнага саюза?»

Вынікі галасавання былі наступнымі: усяго 475 чалавек сказалі «так», 10 937 чалавек – «супраць».

Выяву вынікаў галасавання размесціў у інтэрнэце блогер belnetmon. Самае дзіўнае, на яго думку, што гэтыя вынікі прапусцілі ў эфір.

«Думаю што вінаватыя, якія пераблыталі і пусцілі няправільныя вынікі апытання ток-шоў АНТ у эфір, будуць пакараныя», -- адзначае блогер.

Як паведамлялася раней, пошліны на ўвоз транспартных сродкаў фізічнымі асобамі з 1 ліпеня бягучага года вырастуць да ўзроўня аналагічных расейскіх пошлінаў. Стаўкі мытных пошлінаў на аўтамабілі, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, у Расейскай Федэрацыі значна вышэй за тыя, што дзейнічалі ў Беларусі. Так, на аўтамабілі, якія былі ў эксплуатацыі, яны вар'іруюцца ў Расеі ад 1,5 еўра за 1 см куб. да 5,8 еўра за 1 см куб., у залежнасці ад працоўнага аб'ёму рухавіка.

Стаўкі для юрасобаў выраслі з 1 студзеня 2010 года. Беларускія аўтадылеры пачалі працу ў новым годзе напачатку са спынення продажаў, а затым з павелічэння коштаў. Кошты выраслі на 20-30% у параўнанні з 2009 годам.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках