26 снежня 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увозіць 3G-абсталяванне ў Беларусь забаронена?

7

Беларускія сотавыя аператары таксама могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры ўвозе абсталявання для 3G-сетак.

Абмежаванне на ўвоз абсталявання прадугледжваюць пагадненні, заключаныя ў межах Мытнага саюза паміж Расеяй, Беларуссю і Казахстанам. З аналагічнымі праблемамі ўжо сутынуліся расейскія кампаніі.

Як паведаміла Electroname.com прэс-сакратар life:) Таісія Пастухова, «у кампаніі пакуль ніякіх праблемаў з увозам абсталявання не ўзнікала. У хуткім часе чакаем новую партыю і спадзяемся, ніякіх праблемаў не ўзнікне».

З 1 студзеня 2010 года ўступіў у сілу Адзіны пералік тавараў, да якіх ужываюцца забароны ці абмежаванні на ўвоз ці вываз дзяржавамі–удзельнікамі мытнага саюза ў межах Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў гандлі з трэцімі краінамі і Палажэння аб ужыванні абмежаванняў. Пад абмежаванні трапляе не толькі 3G-абсталяванне для сотавых аператараў, але і Wi-Fi, а таксама WiMAX перадатчыкі.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржінспекцыі Беларусі па электрасувязі (БелДІЭ), змянілася працэдура атрымання дазваленчых дакументаў на ўвоз радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прыладаў. Пры гэтым, як менавіта цяпер трэба афармляць увоз абсталявання - невядома. Парадак увозу будзе вызначаны адпаведнай пастановай урада.

Нагадаем, у канцы 2009 года дазвол на выкарыстанне частотаў для 3G атрымалі найбуйнейшыя беларускія сотавыя аператары МТС і Velcom, якія планавалі разгарнуць уласныя 3G сеткі да сакавіка 2010 года. У краіне пакуль дзейнічае толькі адзін аператар, які прадстаўляе 3G-паслугі - кампанія life:).

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, расейскія аператары «Мегафон», МТС і «Вымпелкам» не могуць увезці ў Расею абсталяванне для будаўніцтва сотавых сетак трэцяга пакалення. Атрымліваючы частоты для 3G, аператары абавязваліся ўвесці большасць сетак у эксплуатацыю да чэрвеня 2010 года. Такім чынам, калі яны парушаць тэрміны, могуць пазбавіцца частотаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках