26 снежня 2024, Чацвер, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў могуць быць адноўленыя

24
Візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў могуць быць адноўленыя

З такім заклікам да польскага ўрада звярнулася Камісія па сувязях з палякамі замежжа Сейма Польшчы.

Польшча павінна ўвесці візавыя санкцыі ў дачыненні да асобаў, датычных да ліквідацыі Звяза палякаў Беларусі, які ўзначальвае Анжаліка Борыс, у выпадку, калі беларускія ўлады не спыняць пераследу актывістаў непрызнанай арганізацыі.

Акрамя камісіі па сувязях з палякамі замежжа польскага Сейма, такую магчымасць разглядае і Міністэрства замежных справаў Польшчы, паведамляе «Польскае радыё».

Камісія па пытаннях кантактаў з палякамі замежжа польскага Сейма назвала скандалам акцыю беларускіх уладаў у Івянцы (Менская вобласць). Надзвычайнае паседжанне камісіі было скліканае ў сувязі з падзеямі вакол Польскага дома ў Івянцы і пераследам старшыні мясцовага аддзялення Звяза палякаў Беларусі Тэрэзы Собаль. У гэтай сітуацыя камісія заняла адназначную пазіцыю.

Старшыня камісіі Марэк Бароўскі адзначыў, што на працягу апошніх тыдняў беларускія ўлады здзейснілі шэраг недапушчальных крокаў у дачыненні да актывістаў ЗПБ пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

«Акцыю міліцыі, падчас якой было затрымана некалькі дзясяткаў актывістаў ЗПБ, неабходна асудзіць. І хаць затрыманыя былі даволі хутка вызваленыя, гэтае здарэнне, а таксама іншыя праявы пераследу я лічу скандалам і прыкладам абвастрэння курсу беларускіх уладаў у дачыненні да польскай нацыянальнай меншасці», - заявіў Марэк Бароўскі.

Польскія парламентары звярнуліся да Міністэрства замежных справаў Польшчы з патрабаваннем распачаць неабходныя крокі.

Камісія звяртае ўваге на тое, што ў выпадку працягу мэтанакіраванага парушэння правоў польскай меншасці ў Беларусі польскі ўрад павінен разгледзець магчымасць увядзення візавых санкцыяў у дачыненні да асобаў, датычных да пераследу актывістаў.

Камісія таксама выказала занепакоенасць іншымі жорсткімі дзеяннямі з боку беларускіх уладаў. Адным з прыкладаў можа быць прад'яўленне актывістам непрызнанага ўладамі ЗПБ сфабрыкаваных абвінавачванняў.

За сітуацыяй непрызнанага ЗПБ уважліва сочыць польскі МЗС. Міністр Радаслаў Сікорскі паведаміў, што дыпламаты адпаведным чынам зрэагавалі на падзеі ў Івянцы.

«Я заклікаў беларускія ўлады выконваць правы польскай нацыянальнай меншасці. Гэтае пытанне мы ўзнімалі на розных узроўнях. Нашая дыпламатычная ўстанова знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускімі ўладамі. На гэтую тэму ўжо адбылася гутарка на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных справаў», - адзначыў Сікорскі.

У Варшаву патрапіла інфармацыя, што Менск распачаў рэалізацыю шырокага плана па спыненні дзейнасці «няправільных» беларускіх палякаў. Пра гэта можа сведчыць той факт, што гарадзенская падатковая інспекцыя паведаміла Анжаліцы Борыс пра перадачу ў суд справы аб ліквідацыі фірмы «Polonika», якой яна кіруе. Пазначаная фірма была заснаваная для таго, каб мець магчымасць легальна праводзіць адукацыйную і культурніцкую дзейнасць. Ліквідацыя фірмы прывядзе, у тым ліку, да закрыцця польскай грамадскай школы ў Гародні.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках