24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяткевіч: «Ідэалогія - гэта прапаганда маралі і маральнасці»

74

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі працягвае папулізаваць працу ідэолагаў і даваць уласнае вызначэнне ідэалогіі.

Фармалізм і бюракратызм - галоўныя недахопы ў працы ідэалагічных структур, заявіла 22 студзеня ў Рэчыцы першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч, якая прымала ўдзел у працы рэгіянальнага семінара ідэалагічных супрацоўнікаў Гомельскай вобласці, паведамляе БелТА.

Па словах Наталлі Пяткевіч, нярэдкія выпадкі, калі ідэалогія разглядаецца не як жывая камунікацыя з людзьмі, а нешта штучнае, што робіцца проста для птушачкі.

«Нельга сказаць, што гэта характэрна для нас у цэлым, але гэта нашыя галоўныя недахопы, з якімі, натуральна, мы змагаемся», - сказала Пяткевіч.

У той жа час намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ўпэўненая, што за апошнія некалькі гадоў аблічча ідэолага радыкальна змянілася. А тое, што гэтая праца вядзецца і яна патрэбна, па словах Пяткевіч, змаглі пераканацца нават скептыкі.

«Бо ідэалогія - гэта насамрэч прапаганда маральнасці, патрыятызму, маралі. Тое, што ва ўсе стагоддзі было, ёсць і будзе», - канстатавала Наталля Пяткевіч.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, што ў снежні 2009 года па выніках нарады аб задачах па рашэнні найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць недастатковай ідэалягічную працу, якая праводзіцца ў краіне.

«Сродкі масавай інфармацыі ніяк сёння не працуюць. Тэлебачанне ў нас, ды як і за мяжой, - глядзець няма чаго. Радыё ў Беларусі ўжо ніхто не слухае. А па тэлевізары глядзяць кліпы. Забаўлялкі, усё гэта нецікава. І ў мяне такое ўражанне, што там ужо і кіраўнікі забыліся, што яны з'яўляюцца суб'ектамі ідэалагічнай працы», - заявіў ён.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках