25 снежня 2024, Серада, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі параўнаў Расею з нацысцкай Германіяй

63

На лекцыі ў МЗС Эстоніі прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі параўнаў расейскую прапаганду з паводзінамі нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

У чацвер, 21 студзеня, на лекцыі ў Міністэрстве замежных спраў Эстоніі грузінскі прэзідэнт заявіў, што прапаганда Расеі дасягнула ўзроўню, пра які ў Савецкім саюзе нават не марылі, перадае ru.DELFI.lt.

Расея, паводле словаў Саакашвілі, спрабуе нагнаць як мага больш туману, бо калі канфліктуючыя бакі абвінавачваюць адно аднаго, ўяўленне пра тое, што адбываецца, становіцца расплывістым, і гэта дазваляе вінаватаму дзейнічаць беспакарана.

Саакашвілі упэўнены, што Расея не адмовілася ад ідэі знішчэння Грузіі, паколькі само існаванне гэтай краіны і факт, што Расея не змагла яе падпарадкаваць, указвае суседнім краінам на тое, што Расеі можна і не падпарадкоўвацца.

На пытанне з залі, ці не варта Грузіі забыць пра мінулае і глядзець у будучыню, Саакашвілі адказаў, што калі паступіць так зараз, то Грузію чакае новая акупацыя і новыя праявы агрэсіі з боку Расеі.

«Уявіце, што вашыя ногі заселі дзесьці, чаму б вам не адрэзаць іх і не паставіць пратэзы або не скарыстацца інвалідных крэслам? Так вось, мы хочам вярнуць нашыя ногі і перамяшчацца на іх», - сказаў ён.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках