27 лiстапада 2024, Серада, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Ганцавіч прадаў аўто і на ўсе грошы набыў латарэйныя білеты

51

Прадаўшы ўласны аўтамабіль, жыхар вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна паехаў у Менск і набыў там 705 латарэйных білетаў «Суперлато».

Паверыўшы рэкламе, ён спадзяваўся выйграць што-небудзь значнае - напрыклад, кватэру. Патраціўшы на білеты 3,5 млн рублёў, ён выйграў па іх толькі 2,6 млн рублёў, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што практычна ўсе латарэі ў краіне належаць дзяржаве або набліжаным да ўлады бізнэсмэнам. Прыбытак ад гэтага «бізнесу» у Беларусі баснаслоўны: у краіне, дзе немагчыма зарабіць на кватэру ці машыну, людзі спадзяюцца на ўдачу. Але, як кажуць, не гуляйце ў азартныя гульні з дзяржавай...

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках