26 снежня 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ адпраўляе ў адстаўку Ушацкаса: Ён не вядзе «прагматычны дыялог» з Лукашэнкам

18

Міністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас вырашыў сысці ў адстаўку пасля таго, як прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ выказала яму ўчора свой недавер.

Гэтую інфармацыю ўчора позна ўвечары распаўсюдзіў тэлеканал LNK. Сёння навіну перадалі таксама і іншыя інфармацыйныя крыніцы, паведамляе «Радыё Свабода».

21 студзеня Ушацкас пацвердзіў, што сыходзіць у адстаўку. Як паведамляе «DELFI», пра гэта ён заявіў у чацвер журналістам. Заяву аб адстаўцы міністр замежных справаў Літвы мае намер падаць прэм'еру Андрусу Кубілюсу 21 студзеня.

Такое рашэнне кіраўнік літоўскай дыпламатыі прыняў пасля паседжання кіруючай парламенцкай кааліцыі ў сераду ўвечары, якая вырашыла, што міністр не можа працягваць сваю працу з-за страчанага даверу.

«Я падпарадкаваўся рашэнню партыі і кааліцыі», - заявіў Ушацкас.

У гутарцы з журналістамі кіраўнік літоўскага МЗС, аднак, не пагадзіўся з надзвычай крытычнай ацэнкай прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ ў свой адрас.

У прыватнасці, Грыбаўскайтэ сказала, што Ушацкас выкарыстоўвае знешнюю палітыку ў мэтах самарэкламы і не ў стане адмовіцца ад сваёй рыторыкі, каб адбудаваць паважлівыя і прагматычныя адносіны з Беларуссю і Расеяй.

«Калі я з'яўляюся перашкодай для гарманічнай дзейнасці ўрада, я, зразумела, сыду ў адстаўку», падкрэсліў Ушацкас.

Пры гэтым ён дадаў: «Яшчэ да абрання новага прэзідэнта я казаў, што Вільня павінна думаць пра свае ўласныя каштоўнасці і прынцыпы. З іншага боку, неабходна весці дыялог з ўсімі суседзямі, у тым ліку з прэзідэнтам Лукашэнкам, а таксама з Расеяй».

«Працуючы і ажыццяўляючы праграму Урада пераменаў, я кіраваўся клятвай сумленна служыць Радзіме і дэмакратыі, працаваць на карысць жыхароў Літвы. Гэтае асаблівае адчуванне і адказнасць. Я працаваў шмат, сумленна і з любоўю. Для мяне самае галоўнае – свабода асобы, павага да чалавека і яго годнасці, каштоўнасці дэмакратыі, адзінства законаў, спагада і грамадскасць», – заявіў Ушацкас.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Вігаўдас Ушацкас неаднаразова выказваўся пра тое, што Літва павінна будаваць свае адносіны з беларускімі ўладамі на аснове маральных еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках