26 снежня 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін можа падаражэць на 10%

49

Канцэрн «Белнафтахім» падрыхтаваў праект загада аб падвышэнні коштаў на нафтапрадукты з 21 студзеня ў сярэднім на 10%.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў органах дзяржкіравання.

Паводле яе звестак, па стане на раніцу 20 студзеня загад не падпісаны, бо працягваецца ўзгадненне гэтага рашэння ва ўрадзе. Гэтая ініцыятыва канцэрна не падтрыманая шэрагам ведамстваў, прыватнасці, Мінтрансам і Мінсельгаспрадам, якія чакаюць рост выдаткаў падведамасных прадпрыемстваў.

Суразмоўца патлумачыў, што «Белнафтахім» ініцыюе падвышэнне коштаў на нафтапрадукты ў сувязі са стратнасцю іх рэалізацыі на ўнутраным рынку і пагаршэннем умоваў экспарту нафтапрадуктаў, які раней дазваляў часткова кампенсаваць страты ад унутраных продажаў.

Ён таксама нагадаў, што з 1 студзеня 2010 года на 9% былі павялічаныя стаўкі акцызаў на нафтапрадукты.

Падвышэнне ўнутраных, у тым ліку рознічных, коштаў на нафтапрадукты знаходзіцца ў кампетэнцыі канцэрна «Белнафтахім». Канцэрн не абавязаны ўзгадняць коштавую палітыку з Мінэканомікі, якое з'яўляецца афіцыйным органам коштаўтварэння.

Апошні раз «Белнафтахім» падвышаў унутраныя кошты на нафтапрадукты з 10 верасня 2009 года, тлумачачы гэта ростам закупачных коштаў на нафту. Да гэтага кошты на аўтамабільнае паліва змяняліся ў снежні 2008 года, калі яны былі зніжаныя на 10%.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках