27 снежня 2024, Пятніца, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высокапастаўлены чыноўнік Менгарвыканкама ідзе пад суд

9

Былы кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менска Міхаіл Цыган абвінавачваецца па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, чыноўніку інкрымінаванае атрыманне хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацыяў і іншых асобаў (ч. 3 арт. 430), перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзянаў і дзяржаўным інтарэсам (ч. 3 арт. 426), крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі грашовых сродкаў (ч. 2 арт. 210), а таксама здзяйсненне незаконных дзеянняў у дачыненні да боепрыпасаў (патронаў) (ч. 2 арт. 295).

11 студзеня крымінальная справа было перададзеная генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Міхаіл Цыган быў затрыманы 6 жніўня 2009 года. Першапачаткова яму было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 КК і ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае адказную пасаду).

Крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка раённай адміністрацыі па матэрыялах МУС узбудзіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках