24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску загарэўся Інстытут фізіка-арганічнай хіміі

5

На пажар выехалі каля дзесяці пажарных машынаў, быў спынены рух грамадскага транспарта.

У ноч на 13 студзеня адбыўся пажар у будынку Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які размешчаны ў Менску па вул. Сурганава, 13.

Паводле інфармацыі карэспандэнтаў БелаПАН, якія сталі відавочцамі здарэння, узгаранне адбылося ў адным з кабінетаў на першым паверсе. Прыкладна ў 23.30 да будынка пад'ехала каля дзесяці пажарных разлікаў. З-за вялікай колькасці тэхнікі, якая сабралася на праезжай частцы, на паўгадзіны быў прыпынены рух тралейбусаў у бок вуліцы Сталетава.

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны бліжэй да гадзіны начы. Пах дыму ад пажару распаўсюдзіўся па ўсім квартале паміж вуліцамі Сурганава і Акадэмічнай і далей на вуліцу Платонова.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Таксама паводле папярэдняй інфармацыі, кабінет займаюць арандатары; у ім знаходзілася кампутарная тэхніка.

У цяперашні час МНС высвятляе прычыны ўзгарання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках