28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэртах беларускай «папсы» - пустыя залы

63

На канцэрт беларускай спявачкі Паліны Смолавай у Салігорску было прададзена толькі 15 квіткоў.

Як паведамляе сайт Regionby.org, грошы салігорцам вярнулі. Больш жадаючых наведаць канцэрт спявачкі ў Салігорскім ДК, які планавалася правесці 26 снежня, не знайшлося.

«Што мы толькі не рабілі, каб прывабіць гледача на гэты канцэрт, - запэўнівае Галіна Карака, намеснік дырэктара ДК. – І на мясцовым тэлебачанні анансавалі, і расцяжку ў цэнтры горада павесілі. Такая ж гісторыя адбылася з Гюнэш. Яе канцэрт таксама давялося адмяніць. Мае рацыю Анатоль Казакевіч, намеснік старшыніСалігорскага райвыканкама: салігорскую публіку перакармілі».

Паводле словаў Галіны Карака, салігорцы выкладваюць 180 тысяч за квіток на канцэрт расейскага выканаўца Стаса Міхайлава. З аншлагам праходзяць выступы гумарыста Уладзіміра Вінакура, папулярнасцю карыстаюцца Валерый Меладзэ, Барыс Маісееў.

Але, напрыклад, у Слуцк расейскія зоркі не завітваюць, а большасць квіткоў на канцэрты прадстаўнікоў беларускага шоў-бізнэса распаўсюджваюцца праз прадпрыемствы. Схема простая: прафкам аплочвае 50 адсоткаў кошту квітка. Калі ў прадпрыемства няма грошай – канцэрт адмяняецца. З гэтай прычыны ў канцы лістапада не адбыўся выступ Іны Афанасьевай.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках