29 снежня 2024, Нядзеля, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску праходзяць акцыі ў падтрымку арыштаванага Сяргея Каваленкі (Фота)

2

Віцебскія актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

На Пушкінскім мосце моладзевыя актывісты замацавалі расцяжку «Свабоду палітвязням!». Праз некаторы час на месца правядзення акцыі прыбылі чатыры міліцэйскія машыны. Аднак, як паведамляе сайт jeans-by.com, ніхто затрыманы не быў.

«Відавочна, што пільная ўвага да нашай акцыі была выклікана тым, што за дзень да гэтага на галоўнай ёлцы Віцебска быў вывешаны чатырохмятровы бел-чырвона-белы сцяг. Смеласць гэтай акцыі выклікала сапраўдную паніку сярод супрацоўнікаў спецслужбаў. Інакш, навошта выклікаць 4 нарады міліцыі, каб прадухіліць вывешванне расцяжкі? Крымінальная справа, заведзеная супраць Сяргея Каваленкі, чалавека, які вывесіў сцяг, азначае, што ёсць магчымасць таго, што хутка ў нашай краіне з'явяцца новыя палітвязні. І праблема, пра якую ўсе імкнуліся забыць падчас ліпавай «лібералізацыі», праблема палітвязняў у Беларусі становіцца актуальнай, як ніколі.

11 студзеня прыйдзем да Віцебскага ІЧУ, каб падтрымаць Сяргея Каваленку. Спадзяемся, што свядомыя грамадзяне зробяць гэтаксама, як і мы», - пракаментаваў адзін з удзельнікаў акцыі.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, 7 студзеня апоўдні на вершаліне галоўнай гарадской ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.

Супрацоўнікі міліцыі ачапілі ёлку і выклікалі супрацоўнікаў МНС. Сцяг на вачах у сотняў жыхароў Віцебска здымалі з дапамогай пажарнай машыны. На плошчу прыехалі дзесятак міліцэйскіх машынаў і спецтэхнікі, гарадское і нават абласное міліцэйскае начальства. У людзей, якія гулялі на плошчы, сталі правяраць дакументы, абшукваць.

Пазней стала вядома, што за бел-чырвона-белы сцяг затрымалі актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку. Супраць апазіцыянера была ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, або групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, спыняючай хуліганскія дзеянні, альбо спалучаныя з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі. 10 студзеня, паводле рашэння пракурора Віцебска, Сяргей Каваленка змешчаны ў СІЗА тэрмінам на 2 месяцы.

Адзначым, што ў беларускіх турмах ужо знаходзяцца палітвязні: ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках