26 снежня 2024, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка амністуе экс-дырэктара ГД «Ждановічы»?

12
Лукашэнка амністуе экс-дырэктара ГД «Ждановічы»?

Літаральна на днях павінен з’явіцца прэзідэнцкі ўказ аб дасудовым памілаванні вядомага бізнесмена.

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе сайт svabodaby.net.

Размовы пра тое, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакументы аб памілаванні былога старшыні Савета дырэктароў Гандлёвага дома «Ждановічы» Яўгена Шыгалава, у прадпрымальніцкіх колах з’явіліся некалькі дзён таму. Сваякі Шыгалава і яго адвакат пакуль не пацвярджаюць гэтую навіну.

Але, мяркуючы па ўсім, крымінальная справа Яўгена Шыгалава набліжаецца да фіналу. Магчыма, што Шыгалаву не ўдасца пазбегнуць грашовых выплат і прыйдзецца кампенсаваць нейкі ўрон, але гэта прыйдзецца рабіць не за адзін дзень, а за пэўны час. Аднак ад крымінальнага пераследу Яўген Шыгалаў, хутчэй за ўсё, пазбавіцца.

Вядома, што аб памілаванні Аляксандра Лукашэнку прасіў і дырэктар ГД «Ждановічы» Аляксандр Ралько. Цалкам верагодна, што памілуюць і яго.

Пра тое, што Шыгалаў папрасіў аб памілаванні, журналістам на пачатку гэтага года аб’явіў экс-міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

«Крымінальную справу Шыгалава мы амаль скончылі, — заявіў 15 студзеня на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў. — Шыгалаў звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з просьбай дазволіць яму цалкам пакрыць нанесеную шкоду і ўжыць да яго артыкул дасудовага памілавання.

Я думаю, што МУС таксама выступіць з хадайніцтвам, каб кіраўнік дзяржавы ўсё ж выкарыстаў у дачыненні да Шыгалава названы артыкул пасля таго, як ён пакрые нанесеную шкоду. Шкода, пра якую ідзе гаворка, ацэньваецца ў 85 мільярдаў беларускіх рублёў».

Нагадаем, што справа супраць Яўгена Шыгалава была ўзбуджаная ў студзені 2008 года. Яго самога затрымалі 5 красавіка 2008 года, арыштаваны -- 7 красавіка. 15 красавіка яму было прад'яўлена абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі і незаконным захопе земляў. 26 чэрвеня Шыгалава вызвалілі з-пад варты пад залог у 10 млрд. рублёў.

Выступаючы ў «палаце прадстаўнікоў» 29 красавіка 2008 года, А.Лукашэнка заявіў, што Шыгалаў «нагой дзверы адчыняў ва ўрад, адміністрацыю прэзідэнта».

У выніку ў дачыненні да Шыгалава была спынена крымінальная спрва, ён мусіць выплаціць суму больш за $31 млн. Агулам падчас знаходжання пад следствам Яўген Шыгалаў ужо ўнёс у беларускі бюджэт больш за 11 мільярдаў рублёў. Паводле словаў блізкіх Шыгалава, каб выплаціць гэтую суму, яны ўзялі крэдыт пад залог маёмасці Гандлёвага дома «Ждановічы» у «ВТБ-банку».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках