У Менску прайшла акцыя «Іван, go home!» (Фота)
14- 30.09.2009, 10:11
Беларусы актыўна выказваюць свой пратэст прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.
Надпісы «Іван, go home!» былі заўважаныя 29 верасня ўздоўж чыгуначны шляхоў у Менску. Як адзначае сайт jeans-by.com, хутчэй за ўсё, такім чынам, невядомыя выказалі пратэст супраць знаходжання ў Беларусь расейскіх войскаў і візіту ў нашую краіну прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева.
Таксама ў цэнтры Менска з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра знаходжанне ў Беларусі замежных войскаў.
Нагадаем, што пасля сустрэчы 29 верасня на ваенных вучэннях «Захад-2009» Дзмітры Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся, што падобныя расейска-беларускія манеўры будуць праводзіцца кожныя два гады.
Расейскія войскі пачынаюць выходзіць з Беларусі з сённяшняга дня.