24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу аб забойстве Ганны Паліткоўскай вярнулі ў пракуратуру

1

Паўторная справа аб забойстве расейскай журналісткі будзе накіравана ў суд пасля затрымання выканаўца ці іншых датычных да яго асоб.

Вярхоўны суд Расеі вярнуў у пракуратуру справу аб забойстве Ганны Паліткоўскай, задаволіўшы скаргу яе сям'і на рашэнне суда першай інстанцыі. Крымінальная справа ў дачыненні да братоў Ібрагіма і Джабраіла Махмудавых, Паўла Рагузава і Сяргея Хаджыкурбанава цяпер аб'яднаюць са справай супраць верагоднага забойцы і заказчыкаў злачынства, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на ИТАР-ТАСС.

За працяг расследавання выступалі як адвакаты сям'і пацярпелых, так і пракуратура. «Прайшло тры гады, улады адрапартавалі аб раскрыцці справы, але гэта не так. Нам неабходна сапраўднае, эфектыўнае расследаванне. Гэтым абумоўлена хадайніцтва», - адзначала адвакат Карына Маскаленка. Пракурор Ірына Пашкоўская таксама заявіла, што расследаванне завершана не да канца.

Паўторная справа аб забойстве Паліткоўскай будзе накіравана ў суд пасля затрымання выканаўца або іншых датычных да яго асоб. «Практыка паказала, што разглядаць справу аб забойстве ў адсутнасць прадстаўніка ў судзе складана», - растлумачыла Ірына Пашкоўская.

Ганна Паліткоўская была застрэленая ў Маскве 7 кастрычніка 2006 года. Выканаўцам злачынства следства лічыць Рустама Махмудава, ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Абвінавачванне ў забойстве журналісткі было прад'яўлена тром фігурантам - Сяргею Хаджыкурбанаву, а таксама братам Ібрагіму і Джабраілу Махмудавым. Паўлу Рагузаву было прад'яўлена абвінавачванне па іншым эпізодзе, звязаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў і вымагальніцтвам.

19 лютага 2009 года прысяжныя апраўдалі ўсіх чацвярых падсудных. Аднак Вярхоўны суд РФ у канцы чэрвеня адмяніў апраўдальны прысуд і накіраваў справу на новы разгляд.

Паўторны працэс па справе Паліткоўскай пачаўся ў Маскоўскім акруговым ваенным судзе 5 жніўня. Суд адмовіўся вярнуць справу аб забойстве Паліткоўскай у пракуратуру і аб'яднаць справу супраць магчымых арганізатараў і саўдзельнікаў са справай Рустама Махмудава і нявызначаных заказчыкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках