26 снежня 2024, Чацвер, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапарламента наведае ЕГУ

1

У хуткім часе Ежы Бузэк здзейсніць афіцыйны візіт у Вільню.

Падчас свайго візіту прэзідэнт Еўрапарламента наведае Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Сустрэча са студэнтамі адбудзецца ў пятніцу, 2 кастрычніка, у 9.30 у аўдыторыі 213, паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу ЕГУ.

Ежы Бузэк нарадзіўся ў 1940 годзе ў Смілавіцы (Сілезія), Польшча. Скончыў факультэт энергетычнай інжынерыі Сілезскай палітэхнічнай акадэміі. Прафесар, выкладчык, аўтар мноства навуковых даследаванняў і патэнтаў, доктар honoris causa у некалькіх універсітэтах па ўсім свеце.

Удзельнік прафсаюзнага руху «Салідарнасць» з 1980 года. Прэм'ер-міністр Польшчы і чалец Парламента Польшчы (Сойма) у 1997-2001 гадах. Быў абраны ў якасці дэпутата ў Еўрапейскі парламент з найлепшым вынікам у Польшчы, чальцом Еўрапарламента з'яўляецца з 2004 года.

У ліпені гэтага года Ежы Бузэк абраны прэзідэнтам Еўрапарламента тэрмінам на два з паловай гады. Яго папярэднік, Ханс-Герт Петэрынг (Hans-Gert Pottering), таксама наведваў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, з'яўляўся ініцыятарам запрашэння групы студэнтаў ЕГУ у Страсбург.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках