26 снежня 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў нас растуць амаль у 10 разоў хутчэй, чым у Еўразвязе

22

Пакуль у суседзяў таннеюць прадукты, жыхары Беларусі плацяць усё больш і больш.

З пачатку года ў краінах Еўразвяза кошты выраслі ўсяго толькі на 0,8%. Нягледзячы на тое, што інфляцыя сёлета пакуль утрымліваецца ў межах прагнозу (7,5% са студзеня па жнівень), мы абагналі еўрапейцаў амаль у 10 разоў! Горш паказчыкі толькі ў суседзяў-cабратоў па былым Савецкім Саюзе: там кошты выраслі ўжо больш чым на 8%, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Больш за ўсё засмучае прадуктовая інфляцыя. Бо па-ранейшаму беларусы трацяць на ежу даволі вялікую частку сваіх прыбыткаў. І калі ў еўрапейцаў прадукты з пачатку года патаннелі амаль на 1,5%, дык у нас падаражэлі амаль на 4% (і гэта толькі па афіцыйных дадзеных, рэальны рост коштаў значна большы – заўв. www.charter97.org).

ТОЛЬКІ ЛІЧБЫ

Як змяняліся цэннікі ў беларускіх, расейскіх і еўрапейскіх крамах

(за студзень - жнівень 2009 года, у %)

Хлеб

Беларусь - 3,1

ЕЗ - -0,4

Расея - 3,7

Мяса

Беларусь - 3,4

ЕЗ - 0,8

Расея - 6,2

Рыба

Беларусь - 11,4

ЕЗ - 0,2

Расея - 13,2

Малако

Беларусь - 1,6

ЕЗ - -2,4

Расея - -4,0

Гародніна

Беларусь - -31

ЕЗ - -7,5

Расея - 22,6

Паводле дадзеных Белстата і Расстата.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках