24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпілеўскі распавёў, як будзе прадаваць майткі за мяжу

16

Кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта ўстаў на абарону даручэння Саўміна, які абавязвае сілавыя ведамствы ўключацца ў барацьбу са складскімі запасамі.

Паводле словаў Аляксандра Шпілеўскага, гаворка быццам ідзе не пра «гандаль наўпрост» за мяжу, а пра аказанне дапамогі з боку ДМК у пошуку замежных партнёраў і арганізацыі кантактаў з беларускімі прадпрыемствамі, паведамяле АФН са спасылкай на «Інтэрфакс».

«Такое даручэнне мы маем, і ў рамках сваёй кампетэнцыі мы будзем спрыяць прасоўванню беларускіх тавараў за мяжой», - пацвердзіў Шпілеўскі існаванне даручэння Саўміна.

«Вось, напрыклад, нядаўна ў рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Яраслаўль мы сустракаліся з бізнэс-супольнасцю. Мы там наладзілі кантакты, і, магчыма, будзе праведзены кірмаш тавараў беларускіх прадпрыемстваў», - сказаў Шпілеўскі.

Аднак у дакуменце Саўміна гаворыцца далёка не пра дапамогу ў наладжванні кантактаў. ДМК і іншым сілавым ведамствам даручана экспартаваць «аналігічным ведамствам» за мяжой партыі беларускіх тавараў для «фармавання дзяржрэзерва і забеспячэння».

Сумнеўна, што ДМК Беларусі будзе займацца арганізацыяй кірмашу ў Яраслаўлі. І яшчэ больш сумневаў выклікае нібы магчымы ўдзел у гэтым кірмашы прадстаўнікоў Федэральнай мытнай службы Расеі.

Адказ галоўнага мытніка на даволі няўтульнае пытанне не праліў святло на тое, як уласна ДМК паставіцца да такога кшталту заклікаў урада, і якім чынам Шпілеўскі са сваімі падначаленымі збіраецца выканаць такое тонкае даручэнне, як экспарт 15 тыс. пар ботаў ці калош і 50 тыс. мужчынскіх майткоў.

Нагадаем, што ў пачатку жніўня сілавыя ведамствы Беларусі – МУС, КДБ, МНС, Міністэрства абароны, Дзяржпамежкамітэт і Дзяржаўны мытны камітэт, а таксама Мінюст атрымалі рэкамендацыю прадаць да канца года «аналігічным ведамствам» за мяжой партыі беларускіх тавараў для «фармавання дзяржрэзерва і забеспячэння».

З дакумента вынікае, што беларускія мытнікі мусяць паспрабаваць прадаць за мяжу 700 тон буракоў і морквы, 200 тон каўбасы і 40 тысяч штук «кашуляў мужчынскіх тэкстыльных», 50 тысяч штук «бялізны ніжняй мужчынскай трыкатажнай», 15 тысяч пар гумовага абутку і г.д.

Супрацоўнікам КДБ бялізны, шкарпэтак і гумовага абутку трэба прадаць у пяць разоў менш. Самыя вялікія надзеі ўскладаюцца на Міністэрства абароны - яму рэкамендавана збыць толькі мэблі на 23 мільёны даляраў, прадаць 11,5 тысячы тон сыра і тварагу, 2,15 тысячы тон каўбасных вырабаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках