27 лiстапада 2024, Серада, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымусовая падпіска на «Советскую Белоруссию» працягваецца

29

Да кожнага з паштальёнаў даводзіцца план: падпісаць на газету адміністрацыі Лукашэнкі ад 10 да 15 кліентаў.

Калі план не выкананы, на незапатрабаваныя асобнікі паштальён афармляе падпіску за свой кошт, паведамляе сайт regionby.org.

Прынамсі, так абгрунтавала сваю просьбу падпісацца на «Советскую Белоруссию» пяцідзесяцігадовай жыхарцы Салігорска адна з мясцовых паштарак.

«Я спачатку пашкадавала працаўніцу пошты, вырашыла падпісацца, - распавядае жыхарка Салігорска, якая захацела застацца неназванай. - А потым падумала, што нядобра такім чынам арганізоўваць масавасць распаўсюду «Советской Белоруссии».

Жыхарка Салігорска ўзгадала, як аднойчы ў аддзеле дастаўкі не апынулася чарговага нумара газеты «Аргументы и факты». Яна выказала законнае абурэнне, і тады працаўніца пошты, каб супакоіць кліентку, уручыла ёй наўзамен кіпу газетаў.

«Там былі нумары «Советской Белоруссии», «Рэспублікі», «Звязды». Верагодна з тых, што прыходзілася выпісваць паштальёнам за свой кошт. Я іх не ўзяла», -- прызнаецца жанчына.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках