25 снежня 2024, Серада, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікаў прымусяць прадаваць 40% беларускіх тавараў

33

Мінэканомікі мае намер прасачыць за папаўненнем асартыменту ІП айчыннымі таварамі.

Мінэканомікі разлічвае, што да канца 2009 года прадпрымальнікі ў дзесяткі разоў павялічаць долю рэалізуемай беларускай прадукцыі. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве мінэканомікі Аляксандр Трапілін. Паводле яго словаў, пакуль гэтая доля складае 1-3%, але да канца года яна павінна вырасці да 30-40%, перадае БелТА.

Пры гэтым прадстаўнік Мінэканомікі не выключае, што па розных таварах сітуацыя будзе значна адрознівацца. Так, калі для машынабудаўніцтва 30-40% - гэта малаверагодна, то такая доля ўдзелу малога бізнэсу ў рэалізацыі прадукцыі прадпрыемстваў «Беллегпрама» цалкам рэальная, упэўнены Аляксандр Тапілін.

Нагадаем, ва ўрадзе падрыхтаваны указ Аляксандра Лукашэнкі, які мусіць падштурхнуць індывідуальных прадпрымальнікаў працаваць на экспарт: прадаваць прадукцыю беларускіх вытворцаў. Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае максімальнае спрашчэнне падаткаабкладання для ІП-экспарцёраў. Плануецца таксама, што яны будуць выплачваць гандлёвы збор у памеры адной базавай велічыні (35 тысяч рублёў) у месяц. Як адзначыў на прэс-канферэныі 18 верасня дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Аляксандр Ліхачэўскі, прыняцце гэтага ўказа чакаецца ў найбліжэйшы час.

Пакуль ІП не гараць жаданнем разгружаць склады з беларускімі таварамі. Паводле дадзеных А.Ліхачэўскага, беларускія прадпрыемствы адпускаюць суб’ектам малога бізнэсу толькі 1-3% вырабленай прадукцыі. «Доля ўдзелу прадпрымальнікаў у вырашэнні гэтага пытання мізэрная. Гэта крытычна нізкія лічбы», — лічыць чыноўнік. На яго думку, апошнім часам галіновыя прадпрыемствы і ведамствы не прыкладалі асаблівых намаганняў, каб падвысіць долю малога бізнэсу ў рэалізацыі айчынных тавараў. А калі яны і прадпрымаліся, то былі неэфектыўнымі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках