24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтааматары сумняюцца, што ў Беларусі дазволяць таніроўку

7

МУС Беларусі накіравала на разгляд у Савет міністраў матэрыялы аб магчымым дазволе таніраваць некаторае шкло аўтамабіляў.

Гэта зроблена па даручэнні адміністрацыі Лукашэнкі, куды раней быў адрасаваы калектыўны зварот за адмену забароны на таніроўку і шторы на заднім шкле легкавых аўтамабіляў, пад якім падпісаліся больш за 6 тысяч кіроўцаў. Актывісты не вераць у істотныя перамены. Яны маюць намер сабраць 50 тысяч подпісаў, паведамляе «Салідарнасць».

Як паведаміў падчас «прамой лініі» у газеце «Савецкая Беларусь» міністр унутраных спраў Беларусі генерал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў, «па даручэнні адміністрацыі прэзідэнта Савет міністраў даў указанне органам дзяржаўнага ўпраўлення, Менгарвыканкаму і аблвыканкамам вывучыць сітуацыю, датычна допуску да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў, якія маюць шкло, за выключэннем пярэдняга бакавога і ветравага, каэфіцыент прапускання святла якіх ніжэй за 70 адсоткаў».

«Зараз прапановы абагульнены МУС і прадстаўлены ў Савет міністраў», — адзначыў міністр, паведамляе «Інтэрфакс».

Нагадаем, што ў сярэдзіне ліпеня скончылася акцыя, ініцыяваная шэраговымі аўтааматарамі, якім неабыякавая гэтая праблема. Калектыўны зварот, пад якім падпісаліся больш за 6 тысяч кіроўцаў з усёй краіны, быў накіраваны ў адміністрацыю прэзідэнта.

Цяперашняя заява Анатоля Куляшова аб магчымым дазволе таніраваць некаторае шкло аўтамабіляў ужо абляцела шматлікіх падпісантаў. Але яны не вераць у станоўчае развіццё падзей. Тым больш, што афіцыйны адказ на іх калектыўны зварот дагэтуль не прыйшоў.

«Мне здаецца, што калі і дазволяць таніраваць шкло, то толькі «завадское», — пракаментаваў сітуацыю адзін з ініцыятараў кампаніі Уладзіслаў Бянько. — Абмежаванні, адмены якіх мы дамагаемся, хутчэй за ўсё застануцца. Гэта значыць «чалавечую» таніроўку, якая адпавядае ўсім еўрапейскім нормам, у Беларусі не дазволяць. Бо гэта стварыла б прэцэдэнт».

Па словах суразмоўцы, калі да канца верасня з адміністрацыі Лукашэнкі не прыйдзе адказ, тады актыўныя аўтааматары зарэгіструюць грамадзянскую ініцыятыву па зборы 50 тысяч подпісаў. Яна будзе накіраваная на рашэнне праблемы на заканадаўчым узроўні.

«…Напружванне сітуацыі адносна пункта ПДР аб таніраванні і выкарыстанні фіранак на заднім шкле легкавых аўтамабіляў узрастае з кожным днём, пра што сведчаць артыкулы ў газетах і інтэрнэце. Дыскрымініраванае становішча пераважнай большасці грамадзян нашай краіны прымушае задумацца пра свае правы. Просім Вас зняць абмежаванне па пропуску святла задняга і задне бакавога шкла легкавых аўтамабіляў. Калі распрацоўшчыкі ПДР не да канца прапрацавалі законы і дапусцілі хібы, то ў Вашай кампетэнцыі, спадар прэзідэнт, выправіць гэта…», — нагадаем, гаварылася ў звароце, накіраваным у адміністрацыю Лукашэнка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках