28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прычыны катастрофы беларускага Су-27 у Польшчы могуць засакрэціць

19

Ні водны самапісец чорнай скрыні не фіксуе галоўную прычыну катастрофы беларускага Су-27 у Польшчы.

За чый кошт і дзеля чаго беларускія самалёты апынуліся ў Радаме? Хто прымаў рашэнне пра адпраўку самалётаў на шоў?

Беларусь не вырабляе сваіх самалётаў. Рэкламаваць там было няма чаго. «Дэманстрацыя сцяга»? Тады чаму нашага сцяга не было на ўласным MILEX або «саюзным» МАКС? Пры прафесійным маўчанні прэс-службаў МА і ВПС адзінае, пра што можна выказаць здагадку – гэта шоў, піша АФН.

Гэтая катастрофа прымушае ўзняць некалькі прынцыповых пытанняў, якія самым дбайным чынам на працягу шмат гадоў замоўчвалі ці апускалі беларускія вайсковыя ведамствы і прадпрыемствы ВПК.

Зараз самы час даць афіцыйную ацэнку беларускім варыянтам мадэрнізацыі не толькі Су-27, але і іншых узораў вайсковай тэхнікі расейскімі кампаніямі-распрацоўшчыкамі.

Па паведамленнях расейскіх СМІ «Сухой» прапанаваў свой удзел у расследаванні катастрофы. Спадзяемся, што падрабязнасці гэтага расследавання стануць вядомыя грамадскасці. Пакуль жа за публікацыямі аб асабістым гераізме лётчыкаў у Беларусі спрабуюць схаваць галоўныя пытанні па правах на мадэрнізацыю, без адказу на якіх тэхніка, што старэе, прывядзе да новых трагедый.

Дзеля справядлівасці варта заўважыць, што злачыннае замоўчванне тэмы – вуліца з двухбаковым рухам. Расейскі бок, агрэсіўна адстойваючы свае інтэрасы ў трэціх краінах з нагоды неліцэнзійнай вытворчасці, мадэрнізацыі савецкай, расейскай зброі, аддае перавагу глядзець скрозь пальцы на такія ж рэчы ў «саюзнай» Беларусі і іншых краінах былога сацблока: грузінскі Су-25 – беларускі Су-25, польскі Т-72 – беларускі Т-72 і г.д.

Не выключана, што абодва бакі нават у гэтым выпадку цынічна абяруць маўчанне. Але ў самай агляднай будучыні можна прагназаваць абвастрэнне двухбаковых адносін у гэтым кантэксце, якое, цалкам верагодна, будзе падсілкоўвацца агульнай неспрыяльнай атмасферай у «саюзе».

Дадзеныя ж па катастрофе 30 жніўня, падобна, «засакрэцяць». Калі была птушка – тады сапраўды спішуць усё на тэхніку, калі хопіць сумлення. Калі птушкі і сумлення няма – дададуць чалавечы фактар. Але тыя чалавечыя фактары, якія засталіся на зямлі, ці наўрад атрымаюць ацэнку, а тым больш публічную: які налёт гадзін у лётчыкаў ВПС, як самалёт і лётчык былі падрыхтаваныя да выступу, ці была на самалёце лічбавая сістэма папярэджання сутыкненняў з зямлёй тыпу GPWS TERRAIN WARNING са спецыялізаваным праграмным забеспячэннем, калі і як беларускі Су-27 стаў шматфункцыянальным, нарэшце, чаму знішчальнік, які разбіўся, быў застрахаваны не на поўную суму.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках