28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянераў працягваюць звальняць з працы па палітычных матывах

12

Актывістку «Маладой Беларусі» Касю Галіцкую звольнілі з працы пасля таго, як да яе ў офіс прыйшоў прадстаўнік беларускіх спецслужбаў.

Кася Галіцкая паведаміла, што ў офіс кампаніі днямі прыйшоў палкоўнік КДБ і прымусіў начальніка звольніць яе з працы, перадае «Радыё Свабода».

Кася Галіцкая працавала ў замежнай кампаніі, якая займалася продажам тэхнікі.

Раней у Галіцкай з-за яе палітычнай дзейнасці былі праблемы на вучобе. Касю Галіцку, якая ў той час была актывісткай «Маладога фронта», двойчы звальнялі з працы па палітычных матывах. Моладзевая актывістка неаднаразова адбывала арышты ў турме на вуліцы Акрэсціна за актыўны ўдзел у вулічных акцыях апазіцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках