26 снежня 2024, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕГУ расчараваны візітам Лукашэнкі ў Вільню і вяртацца не збіраецца

8

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт распаўсюдзіў заяву па выніках візіту ў літоўскую сталіцу 16 верасня Аляксандра Лукашэнкі.

У заяве гаворыцца, што Еўрапейскі гуманітарны універсітэт будзе развівацца ў Вільні як беларуская вну ў выгнанні да тых часоў, пакуль у Беларусі не ўзнікнуць адпавядаючыя еўрапейскім каштоўнасцям умовы для яго вяртання; гэтых каштоўнасцяў ЕГУ прытрымліваецца ад моманту ўтварэння ў Менску ў 1992 годзе, паведамляе БелаПАН.

У заяве выказваецца спагада, што Лукашэнка «не выказаў гатоўнасць паслабіць ідэалагічны кантроль над адукацыяй у Беларусі».

Для развіцця любога універсітэта ў Беларусі, лічаць у ЕГУ, патрэбная гарантыя акадэмічнай свабоды ў спалучэнні з некаторымі рэформамі вышэйшай адукацыі. Сярод іх афіцыйнае прызнанне палітычных каштоўнасцяў, неабходных у ліберальнай адукацыі (асабістая годнасць, талерантнасць, незалежнае мысленне, творчасць); прыняцце заканадаўства для ўсталявання межаў урадавага рэгулявання дзейнасці прыватных і дзяржўаных вну (аб ахове аўтаноміі універсітэта; аб абароне правоў выкладчыкаў, студэнтаў, адміністрацыі і навуковых супрацоўнікаў); фармуляванне нацыянальнага плана дзеянняў па рэформе вышэйшай адукацыі.

У заяве ЕГУ адзначаецца важнасць абароны акадэмічнай свабоды, для якой патрабуюцца, у прыватнасці, скасаванне дырэктываў, што абавязваюць навучальныя ўстановы адпавядаць палітычнай ідэалогіі, і рэкамендацый па ацэнцы прафесарска-выкладчыцкага склада згодна з яго эфектыўнасцю ў плане ідэалагічнага выхавання.

Недастатковы прагрэс у галіне лібералізацыі адукацыі можа прывесці «як да сацыяльнай няроўнасці, так і да няроўнасці навучальных магчымасцяў і інтэлектуальнага развіцця», лічаць у ЕГУ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках