27 снежня 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы палітжаўнер: Яўгена Скрабца гвалтоўна забіраюць у армію

1

Актывіст «Маладога Фронту» з Берасця адправіцца служыць у армію ўжо 21 верасня.

Моладзеваму актывісту ўручылі позву з'явіцца на зборны пункт. 21 верасня яго накіроўваюць у ваенную частку пад Магілёвам. Яўген Скрабец будзе служыць у чыгуначных войсках, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, што спачатку ваенкамат вёў сапраўднае «паляванне» на берасцейскага маладафронтаўца, нават з выкраданнем яго невядомымі людзьмі і гвалтоўным змяшчэннем у шпіталь.

Нягледзячы на тое, што хлопец мае сур'ёзнае захворванне спіны, з якім служба ў арміі забароненая, паўторная медыцынская камісія, якая прайшла па патрабаванні ваенкамата, прызнала маладога чалавека прыдатным для службы ў арміі.

«У пятніцу падпішу апошнія дакументы – я прасіў аформіць іх на беларускай мове, і ў панядзелак пайду «выконваць канстытуцыйны абавязак», - паведаміў Яўген Скрабец.

Нягледзячы на тое, што дзесяткі скаргаў і заяваў у сувязі з незаконным пераследам, якія маладафронтавец накіраваў у ваенкамат і пракуратуру, не прывялі ні да якога выніку, зараз Яўген Скрабец рыхтуе адпаведную заяву ў суд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках