24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збіццё і катаванні - прыкмета «лібералізацыі» (Абноўлена)

9
Збіццё і катаванні - прыкмета «лібералізацыі» (Абноўлена)

Пасля збіцця амапаўцамі ў актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Сцепаненкі на твары засталіся сінякі.

Як паведамляе сайт ucpb.org, у амапаўскім аўтобусе Сцепаненка, пасля арышту на акцыі салідарнасці 16 верасня, разам з іншымі актывістамі АГП Алегам Корбанам і Алегам Тарасевічам, ляжаў на падлозе. Усім ім амапаўцы некалькі разоў прайшліся нагамі па галовах.

Утрыманне ў Цэнтральным РУУС, куды прывезлі затрыманых, Сцепаненка прыраўноўвае да катаванняў: «Нас тры гадзіны трымалі ў становішчы «рукі за спіну, тварам да сцяны». Тых, хто абарочваўся – білі».

Інкрымінаваць затрыманым так нічога і не змаглі, паколькі стаяць на плошчы з партрэтамі – не парушэнне нават лукашысцкага заканадаўства. Іх пратрымалі тры гадзіны, у выніку не склаўшы ніякіх пратаколаў і не ўзяўшы ніякіх тлумачэнняў – толькі ўзялі адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі тых, хто патрапіў па палітычнай справе ў першы раз.

Пры затрыманні быў моцна збіты кіраўнік адной з сацыял-дэмакратычных партыяў Мікалай Статкевіч. А маладафронтаўца Міколу Дземідзенку спецназаўцы паспрабавалі затрымаць у другі раз, ужо калі яго адпусцілі з РУУС.

«Амапаўцы, – распавядае былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў, лідэр сталічнай арганізацыі АГП, – паводзілі сябе надзвычай нахабна, дэманстравалі ўпэўненасць у сваёй беспакаранасці, адкрыта казалі, што ім напляваць на закон. У беззаконнікаў – поўны карт-бланш. Але ж там хадзілі і міліцэйскія афіцэры, якія працуюць у самім РУУС – маёр, капітаны. Яны ж дзесьці вучыліся, здавалі іспыты па прававых дысцыплінах – і ні разу не зрабілі гэтым гарылам заўвагі! Хоць там ля сцяны і маладыя дзяўчаты стаялі, а ад амапаўцаў увесь час неслася брудная лаянка».

«Вялізны дзякуй МВФ!»

Экс-прарэктар Белдзяржуніверсітэта Анатоль Паўлаў, які ўзначальвае сталічную арганізацыю Аб'яднанай грамадзянскай партыі, вярнуўшыся з Цэнтральнага РУУС, сказаў вялікі чалавечы дзякуй Міжнароднаму валютнаму фонду «за тое, што фінансуюць працу нашых «чорнарубашачнікаў».

У РУУС Паўлава пратрымалі тры гадзіны, «адкаталі пальцы» і адпусцілі (як і ўсіх затрыманых). Дадому яго адвёз на сваім аўтамабілі экс-прэм'ер Міхаіл Чыгір.

«Нашу «лібералізацыю» і «дэмакратызацыю» я выпрабаваў сёння на ўласнай скуры, – кажа Анатоль Васільевіч. – Тых еўрапейцаў, якія пра гэта кажуць, трэба паставіць на тры гадзіны раскіракай да сцяны ў беларускай міліцыі, – тады яны зразумеюць, што такое нашая «дэмакратызацыя».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках