24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка едзе ў Літву з Колем – катацца на водных атракцыёнах

49
Лукашэнка едзе ў Літву з Колем – катацца на водных атракцыёнах

Беларускі дыктатар мае намер прыехаць у Літву з пяцігадовым сынам Мікалаем на дзень раней, паведамляе літоўскае агенцтва BNS.

Паводле звестак агенцтва, у Літву Лукашэнка з сынам плануе прыбыць у аўторак увечары, хаця афіцыйна візіт пачнецца ў сераду, 16 верасня.

Паводле неафіцыйных звестак, разглядаецца магчымасць наведвання гасцямі аднаго з літоўскіх паркаў водных атракцыёнаў.

У сераду да абеду Лукашэнка павінен сустрэцца з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ і пазней адкрыць беларускую выставу «Беларусь ЭКСПА 2009» і наведаць Беларуска-літоўскі форум.

Плануецца, што на форуме беларускі кіраўнік скажа прамову. МЗС Літвы ў панядзелак, 14 жніўня, адмовіўся каментаваць дэталі візіту Лукашэнкі -- нібыта яны канчаткова не ўзгодненыя і могуць змяняцца.

У апошні раз Лукашэнка прыязджаў у Літву ў 1998 годзе. У Медніках ён сустракаўся з тагачасным прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам. Затым за фальсіфікацыі вынікаў выбараў і найгрубейшыя парушэнні правоў чалавека беларускаму кіраўніку быў забаронены ўезд у Еўразвяз.

Напярэдадні, 14 жніўня, у інтэрв'ю літоўскім СМІ беларускі кіраўнік заявіў: «Шчыра скажу, калі мне паведамілі, што ёсць запрашэнне ў Літву, я папрасіў адміністрацыю прэзідэнта, каб яны наўпрост запыталіся ў кіраўнікоў Літвы. Калі ім спрычыніць нязручнасць прыезд Лукашэнкі, дыктатара, дык я не паеду. У мяне няма ніякіх комплексаў. Не, кажуць, ніякіх праблемаў. Мы – суседзі, трэба размаўляць. У нас ёсць эканамічныя пытанні, важны форум і да таго падобнае.

Бо маглі б абмежавацца паездкай прэм'ера, ён там бываў неаднойчы. Не, мы вас запрашаем, хацелі б паразмаўляць і да т.п. Думаю, гэта годная пазіцыя прэзідэнта Літвы. Я за гэта ўдзячны і прэзідэнту, і іншым кіраўнікам Літвы. Хтосьці не хоча, каб я прыязджаў. Але ў мяне ёсць запрашэнне прэзідэнта Літвы, і я прыеду. А калі б я быў упэўнены ў тым, што большая частка жыхароў не хоча мяне бачыць, дык дакладна б не паехаў. Ведаю, што я не прычыню ніякай шкоды літоўскаму народу», – сказаў Лукашэнка.

Як ужо паведамляў сайт www.charter97.org, пачатак Беларуска-літоўскага форума, на які запрошаны беларускі дыктатар, супаў з дзесятай гадавінай знікнення ў Беларусі былога віцэ-прэм'ера Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У выкраданні і забойствах беларускіх апазіцыянераў міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Напярэдадні сваякі выкрадзеных беларускіх апазіцыянераў заклікалі прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ не запрашаць Лукашэнку ў Літву.

Зінаіда Ганчар, Вольга Завадская і Ульяна Захаранка звярнуліся да прэзідэнта Літвы з лістом, у якім нагадалі, што «маюцца сур'ёзныя доказы, якія сведчаць пра датычнасць вышэйшых службовых асобаў дзяржавы да злачынных дзеянняў», і што «улады Беларусі доўгі час дэманструюць нежаданне аб'ектыўна расследаваць гэтыя справы, ігнаруючы шматлікія патрабаванні беларускай і міжнароднай грамадскасці». Недапушчальна «дзеля грошай, дзеля карыслівасці заплюшчваць на гэта вочы», перакананыя сваякі выкрадзеных.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках