24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прыпыніла пастаўкі піва ў Беларусь

37
Украіна прыпыніла пастаўкі піва ў Беларусь

Пастаўкі прадукцыі спыненыя ўкраінскімі кампаніямі «Абалонь» і «Славуціч Carlsberg Group».

На гэтыя кампаніі прыходзіцца 90% усяго экспарту ўкраінскага піва ў Беларусь.

Прычына – праблемы, якія ўзніклі ў беларускага дыстрыбутэра ўкраінскага піва – кампаніі «Араміс і К», паведамляе газета «Дело».

Па словах менеджэра па экспарце кампаніі «Славуціч Carlsberg Group» Рамана Бондара, апошнія адгрузкі піва кампаніі ў Беларусь былі ў сярэдзіне жніўня.

Такім чынам, з-за вялікай колькасці праверак з боку ўладаў да пастаўшчыкоў і дыстрыбутэраў імпартнай прадукцыі кампанія «Араміс і К» вымушана была прайсці працэдуру перарэгістрацыі. «Да канца верасня плануецца завяршыць пераафармленне ўсіх неабходных дакументаў і атрыманне патрэбных сертыфікатаў», — кажа Р.Бондар. Паводле яго інфармацыі, у канцы верасня пастаўкі мусяць аднавіцца.

Па дадзеных Дзяржкамстата, за 6 месяцаў гэтага года ў Беларусь было экспартавана больш за 2,2 млн. дал піва. «Летась «Славуціч Carlsberg Group» паставіла на рынак нашага суседа 700 тыс. дал, у гэтым годзе планавалі паставіць 1 млн, аднак гэты паказчык, напэўна, не будзе дасягнуты», — прагназуе Р.Бондар. Паводле яго словаў, кампанія да канца года плануе захаваць леташні аб’ём экспарту – 700 тыс. дал.

75% усяго экспартуемага ў Беларусь украінскага піва прыходзіцца на кампанію «Абалонь».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках