24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: «Сітуацыя ў эканоміцы пагоршыцца - так складваецца тэндэнцыя»

7

Эканаміст Леанід Злотнікаў заявіў, што падвышэння зарплатаў следам за ростам коштаў на бензін чакаць не варта.

«Не, гэта не той выпадак. Таму зараз і адбываецца падвышэнне коштаў, паколькі ёсць недахоп сродкаў у бюджэце. Паступленне сродкаў у бюджэт скарацілася ў параўнанні з мінулым годам амаль на 15-20%», - патлумачыў ён у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Калі нейкая колькасць людзей не так часта будзе ездзіць на сваіх машынах, дык і спажыванне паліва ў Беларусі скароціцца. Тады гэтае ж паліва можна прадаць за мяжу і атрымаць нейкую валюту. Так што гэта выкліканае вострым недахопам валюты ў краіне. Калі адначасова павялічваць і зарплаты, дык гэта значыць павялічваць і попыт на валюту. І паліва - гэта імпартная рэч, таму тут можа скараціцца спажыванне імпартнага тавара»,- цытуе Леаніда Злотнікава «Тэлеграф».

Эканаміст лічыць, што падвышэнне коштаў на нафтапрадукты «звязанае з адмоўным сальдам гандлёвага балансу». «Таму што экспарт прыносіць валюты менш, чым патрабуецца для імпарту. І гэта не можа так доўга працягвацца»,- заявіў эксперт, падкрэсліўшы, што колькасць валюты ў краіне скарачаецца.

«Летась быў дадатны баланс па набыцці-продажу валюты ў краіне, але сёлета чыстае сальда - адмоўнае. Гэта азначае, што ў краіне становіцца ўсё менш валюты. Гэта азначае, што няма за што купляць камплектуючыя, сыравіну, энерганосьбіты. Пакуль яшчэ ёсць за што, але колькасць валюты ў краіне скарачаецца»,- заявіў Злотнікаў.

«Ці чакаць абвалу? Я не думаю, што гэта пачатак абвалу. Гэта проста мера, каб падтрымаць нафтаперапрацоўку, паколькі яны зараз зменшылі свой прыбытак. Маюцца цяжкасці з прыцягненнем нафты ў Беларусь. Але сітуацыя пагоршыцца ў эканоміцы, таму што так складваецца тэндэнцыя. Але я не магу сказаць, што гэта абавязкова будзе абвал. Яна можа пагоршыцца і паступова»,- адзначыў эканаміст.

«І сітуацыя можа скласціся такім чынам, што прыйдзецца скарачаць аб'ёмы вытворчасці і зніжаць узровень жыцця. Ці адбудзецца гэта імгненна, ці адбудзецца гэта паступова... Але калі крызіс будзе працягвацца, дык паступовае ці абвальнае пагаршэнне сітуацыі можа адбыцца»,- падкрэсліў эксперт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках