27 снежня 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскім працоўным прыйшлося ісці ў калгаснікі

2

Знаходзячыся ў вымушаным адпачынку, працоўныя наймаюцца ў калгасы, піша газета «Вечерний Гродно».

Супрацоўнікі ААТ «Белкард» і РУП «БелТАПАЗ», адпраўленыя ў неаплочваемы адпачынак, уладкоўваюцца на часовыя сельскагаспадарчыя працы. Так яны спрабуюць падтрымаць сямейны бюджэт, захоўваючы за сабой месца на заводзе, паведамляе «Еўрарадыё».

Па словах начальніка ўпраўлення занятасці і сацыяльнай абароны гарвыканкама Дзмітрыя Кулака, масавых скарачэнняў на заводах не адбылося. Колькасць беспрацоўных у горадзе ў параўнанні з пачаткам года павялічылася ў сярэднім на 200 чалавек і склала каля 2400 чалавек.

Праўда, колькасць вакансій паменшылася ўдвая, і зараз іх у горадзе 1330.

Як паведамляў www.charter97.org раней, Гарадзенскі аблвыканкам запатрабаваў ад кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў, якія знаходзяцца непасрэдна непадалёк ад абласнога цэнтра, у першую чаргу прымаць на працу працаўнікоў заводаў «Радыёхваля» і «Карданныя валы». Менавіта гэтыя працаўнікі больш за ўсё пацярпелі ад крызісу.

У выпадку, калі працоўныя выказваюць жаданне працаўладкавацца, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны ім у гэтым максімальна садзейнічаць.

У жніўні гэтага года першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук заявіў, што працоўныя рэсурсы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, якія працуюць з няпоўнай загрузкай, могуць быць выкарыстаныя на будоўлі жылля.

«Напрыклад, буйныя прамысловыя прадпрыемствы МАЗ, МТЗ, дзе ёсць вялікія чэргі на жыллё, могуць не чакаць, а будаваць уласнымі сіламі. Тым больш, што ў іх ёсць свае будаўнічыя трэсты, толькі іх трэба ўкамплектаваць людзьмі», -- заявіў Абрамчук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках