27 снежня 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін сайту Хартыі: Лукашэнка – не дыктатар

93

Прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін адказаў на пытанне журналіста www.charter97.org падчас прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

Перамовы двух прэм’ер-міністраў прайшлі ў польскім горадзе Сопат, дзе Уладзімір Пуцін удзельнічае ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-х угодак пачатку Другой сусветнай вайны.

Наш журналіст задаў Уладзіміру Пуціну пытанне: «Ва ўсім свеце Лукашэнку лічаць апошнім дыктатарам Еўропы. Колькі яшчэ Расея збіраецца фінансаваць дыктатара і працягваць пакуты беларускага народа? Чаму Расея падтрымлівае дыктатарскія рэжымы і не дапамагае дэмакратычным сілам?»

На гэта прэм’ер-міністр Расеі адказаў: «Вашае пытанне не карэктнае, таму што спадар Лукашэнка абраны прамым таемным галасаваннем беларускага народа, і мы заўжды маем справу з дзеючай уладай. Мы ніколі не займаемся падтрымкай неканстытуцыйных працэсаў на тэрыторыі той ці іншай краіны, асабліва на тэрыторыі былога СССР.

Дэмакратыі ў нашых краінах з’яўляюцца слабымі, палітычная сістэма не ўстаялася, а прававы рэжым дастатковы нявызначаны. І ў гэтай сітуацыі стабільнасць важней за ўсё».

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках