24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа супраць высокапастаўленага чыноўніка Менгарвыканкама

2

Намесніку начальніка аддзела падрыхтоўкі тэрыторыяў і рэканструкцыяў КУП УКБ Менгарвыканкама інкрымінуецца нанясенне шкоды сталічнаму бюджэту на суму амаль у мільярд рублёў.

Чыноўніку ставіцца ў віну, што з верасня 2005 года па верасень 2008 года пры ажыццяўленні будаўніча-мантажных працаў на аб'ектах «Квартал жылой забудовы ў межах вул. Сонечная - Козыраўская - Барадзінская - Любава-Роменская» і «Глінішча», ён аказваў садзейнічанне ЗАТ «Петрал Памп» у выйграванні тэндэраў на правядзенні працаў.

Як паведамляе «Ежедневник»,у выніку дзеянняў чыноўніка, «УКБ Менгарвыканкама» заключыў невыгодныя кантракты, на якіх страціў 987,9 млн рублёў.

Па гэтым факце ў дачыненні да падазраванага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт. 424 КК РБ (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках