25 снежня 2024, Серада, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера судзяць за графіці «Адмену пастановы №991!»

5

Актывіста «Маладога фронту» Алега Валатоўскага ўсю ноч пратрымалі ў аддзяленні міліцыі чыгуначнага вакзалу Менска.

Як паведамляе «Радыё Свабода», моладзевага актывіста затрымалі ўначы 5 жніўня непадалёк ад вакзалу, калі ён зрабіў на бетоннай пліце надпісы: «Адмену пастановы №991» і «Урад у адстаўку».

Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол за псаванне прыватнай маёмасці.

Затрыманага актывіста «Маладога фронту» Алега Валатоўскага адпусцілі толькі ўдзень. У 15:00 ён абавязаны зноў прыйсці ў аддзяленне міліцыі, адкуль яго павязуць у суд.

Нагадаем, што 28 ліпеня ў Беларусі ўступіла ў сілу пастанова Саўміна №991, якая адмяняе інстытут пасярэднікаў. Паводле пастановы, усё юрасобы павінны купляць тавары толькі ў непасрэдных вытворцаў ці ў афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.

Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі прывёў аргументы на карысць забароны пасярэднікаў. Паводле яго словаў, розніца ў кошце на адзін і той жа тавар, які набываюць беларускія прадпрыемствы на тэрыторыі рэспублікі, складае ад 30% да 260%.

4 жніўня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад прэм'ер-міністра «неадкладна разабрацца» з 991-й пастановай. Увечары таго ж дня стала вядома, што Савет міністраў адмяніў гэты дакумент. Па словах бізнэсмэнаў, за дні вымушанага прастою з-за прынятай пастановы №991 беларускія кампаніі панеслі страты ад 5 да 100 тысячаў даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках