27 лiстапада 2024, Серада, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за рэзкага скоку напружання ў Гомелі амаль у 100 кватэрах згарэла тэхніка (Фота)

29

Жыхары каля 100 кватэр звярнуліся ў пятніцу ў Гомельскае ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях у сувязі з узгараннем бытавой тэхнікі.

Пра гэта распавёў прэс-сакратар Гомельскага ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамляе «Салідарнасць» са спасылкай на «Інтэрфакс».

«Прычынай стаў рэзкі скок напружання ў электрасетцы. Уся тэхніка, якая знаходзілася ў рэжыме stand-by, згарэла. У шматлікіх выйшлі са строю нават халадзільнікі», - распавёў Р.Габрылёў.

Прадстаўнік МНС дадаў, што на працягу дня колькасць грамадзян, у якіх пашкоджана маёмасць, павялічыцца, паколькі перапады напружання былі зафіксаваныя каля 11 раніцы, калі большасць людзей знаходзіцца на працы. «У адной з кватэр пасля выбуху тэлевізара пачаўся пажар», - паведаміў Р.Габрылёў.

Па звестках Габрылёва, перад тым, як адбыўся скок напружання прыкладна да 380 вольт, на трансфарматарнай падстанцыі вяліся рамонтныя працы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках